БЕЛ Ł РУС

Дзе найбольш складана знайсці працу ў Беларусі

19.12.2025 / 17:0

Nashaniva.com

У Беларусі абнавілі спіс раёнаў, дзе ў 2026 годзе будзе найбольш складаная абстаноўка на рынку працы. Як гаворыцца ў пастанове на Нацыянальным прававым партале, складаней за ўсё будзе знайсці працу ў раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: «Светлае жыццё»

У абноўлены спіс было ўключана ўсяго 10 раёнаў, дзе будзе складаней знайсці працу. У 2025 годзе у аналагічным спісе было 23 раёны.

Пры гэтым у Магілёўскай вобласці трапіў у спіс усяго адзін раён — Слаўгарадскі.

У той жа час у Віцебскай вобласці напружаная сітуацыя на рынку працы будзе назірацца адразу ў дзевяці раёнах: Верхнядзвінскім, Дубровенскім, Лёзненскім, Мёрскім, Расонскім, Сенненскім, Талачынскім, Ушацкім, Чашніцкім.

Чытайце таксама:

Дзмітры Круты расказаў, колькі ў Беларусі працоўных мігрантаў

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку

Даследаванне: як жывуць і зарабляюць беларусы ў Польшчы

Каментары да артыкула