БЕЛ Ł РУС

Дзіцячыя сады пачнуць прымаць больш дзяцей узростам да двух гадоў

19.12.2025 / 16:43

Nashaniva.com

Пра планаваныя змены заявіў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, прадстаўляючы на зацвярджэнне Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026‑2030 гады.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: «Наша Ніва»

Як паведамляе БелТА, адным з прыярытэтаў на наступную пяцігодку стане нацыянальная дэмаграфічная бяспека. У планах — павялічыць нараджальнасць, знізіць смяротнасць і падоўжыць чаканую працягласць жыцця да 76,5 года.

«Будуць мадэрнізаваныя падыходы па выплаце дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Для забеспячэння магчымасці ранняга выхаду маладых маці на працу пашырыцца даступнасць груп у дзіцячых садках для дзяцей узростам да двух гадоў. У выніку Беларусь захавае лідарскія пазіцыі ў спісе самых камфортных краін для мацярынства і для нараджэння дзяцей», — сказаў Аляксандр Турчын.

Чытайце таксама:

Урад прыняў план сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 год

ВУП за пяць гадоў плануюць павялічыць на 15,8 працэнта

Лукашэнка на УНС зноў згадаў Пратасевіча: Цяпер ужо вядома, што ён наш чалавек

Каментары да артыкула