БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка загаварыў на УНС пра Калеснікаву і Бабарыку

18.12.2025 / 18:0

Nashaniva.com

Фрагмент сваёй прамовы на Усебеларускім народным сходзе Лукашэнка прысвяціў пытанню вызвалення палітвязняў. Гэты фрагмент вытрыманы ў звычайным для яго стылі — публічнага апраўдання перад сваімі сілавікамі, якія нібыта не разумеюць ягонай мяккасці. Таксама ён абвінаваціў апазіцыю за мяжой, што яна сама нібыта не ведае, чаго хоча.

Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава. Фота: LookByMedia

«Я проста потым больш падрабязна пра гэта скажу, калі мы пачалі гэты дыялог з амерыканцамі, некаторыя, я нават Івану Кубракову сказаў: «Ты паглядзі на нашых хлопцаў, там амапаўцаў і іншых, якія ў першых шэрагах стаялі і абаранялі краіну». Яны: «Вось, навошта вось, яны такія-сякія, іх трэба мачыць там, не выпускаць з турмы» і гэтак далей.

Ну, хлопцы… Ну добра, ну пасядзяць яшчэ год-два. У некаторых тэрміны заканчваюцца. Памятаеце, пасля чарговай партыі мяне ўсе папракалі адтуль: «А, Лука ашукаў усіх, ён выпусціў тых, якія праз два месяцы павінны былі выйсці».

Ну, хлопцы, вы мяне прасілі — я выпусціў. Але яны ж маюць рацыю, ну два месяцы заставалася. Таму вы не хвалюйцеся.

Па-першае, фармуюць розныя спісы і іншае, так, мне прыходзіцца прымаць рашэнні. Я вам расказваў: гэтага адмарозка, жонка якога сядзіць у Літве з дзецьмі [маецца на ўвазе Сяргей Ціханоўскі. — Рэд.], і яна прасіла сям'ю ўз'яднаць. Яшчэ штосьці, нашы не хацелі: «Ды хай сядзіць, такі-сякі, забойца, вашага сына хацеў там забіць» і іншае.

Ну хлопцы, ну што там казаць, што было ўчора? Гэта трэба памятаць. Забываць не трэба. Ну, давайце адпусцім. Ну, просіць жонка ўз'яднацца. Уз'ядналі.

Але вы ж ведаеце, што адбываецца? Не трэба вам расказваць. Калі б гэта не на такім форуме, не ў адкрытым доступе, я б вам многае што мог распавядаць, тое, што мы бачым і ведаем.

Зараз крычаць: «Зноў Лука ашукаў». Ну чаго я вас ашукаў, вы ж прасілі? Вы прасілі — бярыце. Зараз не паспелі гэтых выпусціць — а, там, як яе, Калеснікава, Бабарыка, ствараюць у Германіі асобны цэнтр. Латушкі-Ціхушкі не патрэбныя.

Ну, вы прасілі іх выпусціць? А грошай не хапае, а дзяліць трэба тое, што ёсць. І пайшло-паехала. Зараз замаўчалі — сказаць няма чаго.

Я рабіў тое, што вы прасілі. Таму вы мяне не папракайце, калі я дзесьці штосьці там зрабіў у сілу сваіх паўнамоцтваў. Я свята памятаю, што нам сёння трэба. І ў пачатку вам сказаў: будзе эканоміка — будзе суверэнная і незалежная…»

Чытайце таксама:

Прапагандысты дэманструюць, як людзі з энтузіязмам прыходзяць слухаць Лукашэнку ФОТЫ

Лукашэнка: Імкненне да імпарту — вынік прамывання мазгоў

Лукашэнка: Не валяюся я ў прэзідэнцкай бальніцы, супакойцеся вы! А ў пандэмію ў рэанімацыі ніводнага худога чалавека не было

«Ніколі не быў супраць свабоднага выбару чалавека». Лукашэнка змякчыў пазіцыю адносна маршрутак

Каментары да артыкула