БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Не валяюся я ў прэзідэнцкай бальніцы, супакойцеся вы! А ў пандэмію ў рэанімацыі ніводнага худога чалавека не было

18.12.2025 / 17:31

Nashaniva.com

«Лішняя вага — гэта катастрофа».

Скрыншот трансляцыі

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на Усебеларускім народным сходзе, закрануў сферу медыцыны і запэўніў, што практычна не карыстаецца Лечкамісіяй.

«Нядаўна разумныя ў нас высокія службовыя асобы дасылаюць мне ліст. «Трэба ўсіх дыпламатычных работнікаў (прыкладна так) паставіць на ўлік у, як яны называюць, прэзідэнцкай бальніцы». Сумленне ў вас ёсць? Чаго вы цягнецеся ў гэтую бальніцу, яна ўжо даўно не найлепшая ў краіне. У нас мора такіх шпіталяў. Я ж вам перадаў прэзідэнцкую гэту бальніцу: куды ўсе рваліся, у Мінск. «Не, вось там».

Гасподзь з вамі, я там не лячуся, не думайце, што там, дзе прэзідэнт, там добра. Слава богу (перыхрысціўся), яшчэ пакуль Гасподзь мяне ўбярог ад гэтай бальніцы, я там не валяюся ў ёй, супакойцеся вы!

І потым — а простым людзям як?»

Пасля Лукашэнка адзначыў, што ахова здароўя ў краіне працуе годна.

«Што ацанілі многія, якія вярнуліся з Польшчы і Літвы, глынуўшы «райскага саду». Як я казаў: зубок палячыць — у Беларусь. Тут якасна і танней. Ну паехалі туды, няхай там вырываюць вам зубы і сківіцы. Чаго вы сюды вяртаецеся? Цішком трэба заехаць — у нас жа бязвіз», — абурыўся ён беларусамі, якія працуюць за мяжой.

Раскрытыкаваў ён і пацыентаў бальніц у пандэмію каранавіруса.

«Калі я прыходзіў у рэанімацыйнае аддзяленне разам з міністрам, заходзіў туды — там вось такія горы ляжалі. Жывот да столі — ніводнага худога чалавека не было. Лішняя вага — гэта катастрофа. Гэта я вам кажу, ведаю, што кажу».

Чытайце таксама:

Алена Ланская прызналася, што ейны бацька памёр ад каранавірусу ў разгар пандэміі

Каментары да артыкула