БЕЛ Ł РУС

Міністр юстыцыі Літвы: Калі Беларусь канфіскуе грузавікі, Вільні давядзецца прыняць меры ў адказ

18.12.2025 / 12:59

Nashaniva.com

Міністр юстыцыі Рыта Тамашунене заявіла, што калі Беларусь канфіскуе грузавікі літоўскіх перавозчыкаў, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі, Літва будзе вымушана прыняць меры ў адказ.

«Канфіскацыя маёмасці — гэта вельмі балючае пытанне для літоўцаў, і рэалізаваць падобныя меры не так проста, бо мы адразу ж апынуліся б у судах. Аднак калі ў Беларусі адбудзецца канфіскацыя гэтых грузавікоў, мы безумоўна павінны будзем прыняць меры ў адказ. І, безумоўна, зрабіць аналагічныя крокі», — заявіла міністр у эфіры радыёстанцыі Žinių radijas у чацвер.

Паводле яе слоў, для рэалізацыі такіх крокаў неабходна прыняць новы закон.

Яна таксама адзначыла, што ў цяперашні час адсутнічае магчымасць вырашыць праблему дыпламатычным шляхам або палепшыць адносіны з Беларуссю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула