БЕЛ Ł РУС

У Радашковічах стварылі музей закатак

17.12.2025 / 22:24

Nashaniva.com

У Беларусі з’явіцца першы спецыялізаваны музей, прысвечаны кансервам. Пра гэта паведамілі стваральнікі праекта ў сацыяльных сетках.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Незвычайны музей размесціцца ў Радашковічах на вуліцы 3 Ліпеня, 32 — побач з кантактным заапаркам, дзе можна ўбачыць папугаяў какаду і слімакоў.

Наведвальнікам раскажуць пра традыцыі салення, квашання і марынавання, пакажуць рэцэпты кансерваў з розных рэгіёнаў Беларусі і прапануюць пакаштаваць расол.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Музей Закатки (@zakatki.by)

Акрамя пастаяннай экспазіцыі, у музеі плануюць праводзіць дэгустацыі, майстар-класы па прыгатаванні саленняў і розныя гастранамічныя мерапрыемствы.

Адкрыццё музея запланавана на 3 студзеня.

Чытайце таксама:

Луўр трэці дзень зачынены праз забастоўку супрацоўнікаў

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы

Каментары да артыкула