БЕЛ Ł РУС

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу

17.12.2025 / 11:16

Nashaniva.com

Махляры ў Расіі сталі падманваць людзей, запалохваючы эпідэміяй ганконгскага грыпу. Яны тэлефануюць ад імя паліклінікі і просяць ахвяру прыйсці нібыта на абавязковы прыём або аналізы ў мэтах прафілактыкі віруса, распавялі РБК у прэс-службе Т-банка.

Спецыялісты выявілі новую схему махлярства з дапамогай сэрвісу на аснове штучнага інтэлекту (ШІ) фрод-рулетка «Пастка для махляроў».

«Калі чалавек адмаўляецца, яго пачынаюць пужаць успышкай эпідэміі, цяжкім цячэннем хваробы, магчымым каранцінам і доўгай рэабілітацыяй».

Таксама махляры падштурхоўваюць да рашэння, спасылаючыся на тое, што «запісацца пазней на прыём ужо не атрымаецца — не застанецца талонаў». У выпадку згоды ахвяры злачынцы просяць назваць код з SMS, які на самой справе з’яўляецца кодам для ўваходу на Дзяржпаслугі. Аднак гэта толькі частка схемы, папярэджваюць эксперты.

«Пасля гэтага ахвяры тэлефануюць ад імя Цэнтрабанка, МУС або Расфінманіторынгу і спрабуюць запалохаць — маўляў, папярэдні званок быў ад махляроў, якія ўзламалі Дзяржпаслугі і цяпер спрабуюць скрасці грошы з банкаўскага рахунку».

Цалкам магчыма, што такое будзе і ў Беларусі. Махляры тут ужо тэлефануюць ад імя паліклінікі, прапануючы прышчэпкі ад кавіду.

Чытайце таксама:

Як адрозніць грып ад прастуды і што за «ганконжскі» вірус?

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам

У Беларусі назіраецца рост захворванняў на грып і ВРІ

Каментары да артыкула