БЕЛ Ł РУС

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

14.12.2025 / 18:56

Nashaniva.com

На прэс-канферэнцыі пасля вызвалення Віктар Бабарыка адказаў на пытанне «Люстэрка» пра сустрэчу з Раманам Пратасевічам, якая адбылася ў калоніі ў студзенні 2025 года. Экс-банкір расказаў, што праз яе ён апынуўся ў штрафным ізалятары.

Віктар Бабарыка і Раман Пратасевіч, меркавана, у студзені 2025 года ў Наваполацку 

«Пасля сустрэчы з Раманам Пратасевічам я паехаў, як кажуць зэкі, на кічу, гэта значыць у штрафны ізалятар. Таму што адказ на тое пытанне, якое ён мне задаў, быў няправільны. Таму я паехаў на больш як два тыдні ў ШІЗА з памяшкання камернага тыпу. Гэта мінус», — адзначыў Бабарыка.

Аднак, са слоў экс-банкіра, у гэтай сустрэчы быў і плюс.

«За тры гады мяне пазбавілі ўсяго. Мне нічога немагчыма было перадаць, акрамя адной бандэролі на два кілаграмы. Праз паўгода пасля сустрэчы з Раманам я атрымаў два кілаграмы кавы. За гэта ім вельмі вялікі дзякуй», — падзяліўся Віктар Бабарыка.

8 студзеня 2025 года ў тэлеграм-канале Рамана Пратасевіча з'явіліся фота і відэа сустрэчы з палітзняволеным Віктарам Бабарыкам у наваполацкай калоніі №1.

@belarusfakty Что Виктор Бабарико знает о своем сыне, которого не отпустил Лукашенко? #беларусь #викторбабарико #лукашенко #беларусьновости #тихановская ♬ i was only temporary - my head is empty

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула