Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады
Былая кіраўніца Саюза палякаў у Беларусі Анжэліка Борыс на сваёй старонцы ў фэйсбуку пракаментавала навіну пра тое, што палітзняволенага журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі Андрэя Пачобута сёння не выпусцілі з-за кратаў, хоць гэтага ўсе чакалі.
Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: Jaap Arriens NurPhoto via Getty Images
«Вельмі прашу журналістаў не спекуляваць наконт Андрэя Пачобута, я вельмі асабіста засмучаная і спадзяюся на яго вызваленне.
Андрэю ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады, каб пісаць якія-небудзь прашэнні аб памілаванні, не было таксама і размовы пра яго выезд з Беларусі.
На пачатку мы з Андрэем тады адмовіліся ад выезду, потым не было ніякіх прапаноў, проста Андрэй не быў у спісе беларускай апазіцыі, бо з'яўляецца прадстаўніком польскай меншасці.
Вельмі цешуся, што людзі на волі, шмат здароўя ўсім жадаю і сіл», — напісала Анжаліка Борыс.
Раней прэс-сакратар МЗС Польшчы Мацей Вевёр паведаміў, што Андрэй Пачобут не вызвалены таму, што адмовіўся напісаць прашэнне аб вызваленні. Такая прапанова, па словах дыпламата, сапраўды існавала, аднак Пачобут яе не прыняў. Але гэта, падкрэсліў прадстаўнік МЗС, не азначае спынення намаганняў па яго вызваленні.
Чытайце таксама:
Прэс-сакратар МЗС Польшчы: Пачобут адмовіўся звяртацца да Лукашэнкі з просьбай аб вызваленні
Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма
Анжаліка Борыс дала інтэрв'ю прапагандыстам — пра тое, што ў Беларусі ўсё добра