Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння
Фонд «Байсол» збірае сродкі на выплату тэрміновай дапамогі вызваленым палітвязням. Мэта — сабраць 123 тысячы еўра, з разліку, што кожная і кожны атрымае па 1 тысячы еўра.
Збор працягваецца тут.
BYSOL ужо ладзіў падобны збор, калі 11 верасня 2025 года рэжым выдварыў у Літву 52 асобы. Тады атрымалася сабраць 111 тысяч еўра (мэта была — 50 тысяч). У адказ вызваленыя запісалі відэа з падзякамі для тых, хто ім дапамог.
Чытайце таксама:
«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня
Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі
Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма