БЕЛ Ł РУС

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

13.12.2025 / 16:11

Nashaniva.com

На трэція суткі ў горадзе завяршылі рамонт пашкоджанага ўчастка цеплатрасы на вуліцы Мікрараён Сож. Як паведамляе тэлеграм-канал «Кричев новости», камунальныя службы працавалі ўсю ноч, а каля 8‑й гадзіны раніцы 13 снежня пачалі запаўненне сістэмы ацяплення вадой.

Фота: t.me/krichevsmi

Жыхарам паведамілі, што калі да 15:00 батарэі не стануць цёплымі, неабходна звяртацца ва УКПП «Камунальнік», каб выпусціць паветра з сістэмы.

Раней з-за няспраўнасці гарадской кацельні «Сож», зафіксаванай 10 снежня каля 16:30, у Крычаве без ацяплення засталіся 62 шматкватэрныя дамы, школа і 3 дзіцячыя сады. У ноч на 12 снежня ўдалося падключыць адзін павышальны насос, дзякуючы чаму цяпло вярнулі ў 14 дамоў (504 кватэры) і два дзіцячыя сады.

Увечары 12 снежня старшыня Крычаўскага райвыканкама Аляксей Шарай паведаміў, што з сацыяльных аб’ектаў без ацяплення ўсё яшчэ застаюцца школа № 3 і адзін дзіцячы сад.

Чытайце таксама:

У Крычаве засталіся без ацяплення больш за 60 дамоў, школа і дзіцячыя сады

Жыхарка Добруша атрымала гіганцкі рахунак за карыстанне газам — усё з-за мужа, з якім яна не жыве 30 гадоў

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку

Каментары да артыкула