Вынеслі прысуд аршанцу, з-за дзеянняў якога сышоў з рэек цягнік
У жніўні гэтага года, будучы п’яным, мужчына ішоў уздоўж чыгуначных пуцей і раптам вырашыў перавесці тры ручныя стрэлачныя пераводы ў нейтральнае становішча. Такое дзеянне магло прывесці да сходу цягніка з рэек — што ў выніку і здарылася, паведамляе Генеральная пракуратура.
Фота ілюстрацыйнае
З рэек сышлі цеплавоз і першы вагон, былі пашкоджаныя іх механізмы, а таксама стрэлачныя пераводы і чыгуначнае палатно.
Калі 39‑гадовага жыхара Оршы затрымалі, ён патлумачыў, што хацеў проста паглядзець, як машыністы адрэагуюць на нестандартную сітуацыю. Пры гэтым сам ён раней працаваў слесарам у дэпо.
Такі «жарт» абышоўся яму ў 18 тысяч рублёў — гэтую суму давядзецца кампенсаваць. Акрамя таго, былому слесару прызначылі 2 гады і 7 месяцаў «хіміі» і прымусовае лячэнне ад алкагалізму.
Чытайце таксама:
Пенсіянерка ў Мінску пракалола чатыры колы аўто — машына замінала ёй прайсці
У Бабруйску 16‑гадовыя нажамі жорстка забілі мужчыну
У Мінску п'яны падлетак разбіў вокны BMW і залез у салон спаць
У Гродне мужчына заліваў клеем машыны, якія засланялі яму праход да сметніцы