БЕЛ Ł РУС

Рыжычэнка: Заробак 2500 даляраў у Беларусі праз дзесяць гадоў — гэта абсалютна рэалістычныя лічбы

12.12.2025 / 16:05

Nashaniva.com

Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па эканамічных рэформах Аліса Рыжычэнка распавяла на «Белсаце» пра сваю доўгатэрміновую Стратэгію эканамічнага развіцця дэмакратычнай Беларусі да 2035 года, паведамляе АПК.

Фота: АПК

«Стратэгія — гэта не пакет эканамічных рэформаў, гэта напрамак і тыя галіны гаспадаркі, якія патрабуюць трансфармацыі. Яна базіравалася на тым, што Беларусь можа развівацца толькі ў выпадку, калі гэта будзе эканоміка ведаў, якая базіруецца на адукацыі, навуцы і тэхналогіях. І якраз тыя лічбы і ключавыя паказчыкі, якія былі агучаныя, гэта як мэты, куды трэба імкнуцца».

«Гэта пакуль што на сённяшні дзень адзіны дакумент і канцэпцыя, якая апісвае ў цэлым і ахоплівае больш галінаў гаспадаркі, чым толькі ў вузкім значэнні эканамічныя рэформы. І мне здаецца, гэта адзіны правільны падыход, які забяспечыць ўстойлівы рост беларускай эканомікі».

«Галоўнае адрозненне гэтай стратэгіі ў тым, што якраз тыя рэсурсы, якія вызваляюцца, дзякуючы паступовым рэформам, яны і могуць быць накіраваныя на рэформу адукацыі, рэформу навукі, для развіцця тэхналогій, інвестыцыяў».

«Мы, на жаль, як і беларускае грамадства, прызвычаіліся думаць у рамках эканомік мінулага стагоддзя, якія базіруюцца выключна на вытворчасці, апрацоўцы якіх-небудзь рэсурсаў, якія выкопваюцца з зямлі, на апрацоўцы нафты. Але мы зараз гаворым пра поўнасцю іншую эканоміку, пра эканоміку, якая выбудоўваецца на высокіх тэхналогіях. І тут цалкам іншая дададзеная вартасць і цалкам іншыя сумы, якія будуць генерыравацца ў такой эканоміцы».

Прадстаўніца АПК, адказваючы на пытанне вядучага, падкрэсліла, што заробак у 2500 даляраў праз умоўныя дзесяць гадоў — «гэта абсалютна рэалістычныя лічбы»: «Ёсць унутраныя рэсурсы ў беларускай эканоміцы. У тым ліку, напрыклад, у сістэме адукацыі, якія можна перанакіроўваць на тое, каб павялічваць зарплаты настаўнікам».

«Калі б беларускія ўлады хацелі гэта рэалізаваць, яны б гэта ўжо даўно зрабілі. Але тута праблема ў іншым: яны не зацікаўленыя ў гэтым, бо такая сістэма, якая прадугледжаная ў стратэгіі, выключыць карупцыйныя схемы ў цэлым. Усё адбываецца ў электронным фармаце праз празрыстыя механізмы, дзе грамадзяне бачаць умоўна, за колькі купляецца кампутар у кожную школу, колькі грошай выдаткоўваецца на нейкія навуковыя даследаванні і які ідзе з гэтага вынік.

Улады ў такой сістэме не зацікаўленыя, таму што яны набіваюць свае кішэні за дзяржаўныя рэсурсы. Таму яны не могуць і не будуць рэалізоўваць гэтую стратэгію. Але калі яны возьмуць асобныя ідэі і паспяхова іх рэалізуюць, што палепшыць якасць жыцця беларусаў, я буду толькі рада», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Сярэдні заробак — $2500, ВУП — $32 тысячы на чалавека. Міністарка эканомікі ва ўрадзе Ціханоўскай прэзентавала стратэгію на 10 гадоў

Каментары да артыкула