БЕЛ Ł РУС

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне

12.12.2025 / 13:34

Nashaniva.com

У выніку паспяховай аперацыі ўкраінскіх Сіл абароны праціўнік быў заблакаваны ў Купянску і зачышчаная ўся паўночна-заходняя ўскраіна горада, паведамляюць украінскія рэсурсы.

Аперацыя пачалася са стварэння рубяжа блакавання і адразання гарнізона праціўніка ў горадзе ад асноўных сіл. УСУ ў выніку бліскавічнай аперацыі занялі Радзькоўку і Кандрашоўку, а таксама ўзялі пад агнявы кантроль Галубоўку. Пасля гэтага адбылася зачыстка Мірнага (савецкая назва — Маскоўка) і паўночна-заходніх ускраін самога Купянска.

Цяпер пад кантролем расіян застаюцца толькі пара анклаваў у цэнтральнай частцы горада, там застаецца каля 200 расійскіх вайскоўцаў, паведаміла прэс-служба 2‑го корпуса НГУ «Хартыя».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула