БЕЛ Ł РУС

Мінсельгасхарч прапануе забараніць экраны для рыбакоў

11.12.2025 / 23:46

Nashaniva.com

У Беларусі могуць забараніць выкарыстанне экранаў для рыбалоўства. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Фота ілюстрацыйнае

Ведамства прапануе абмеркаваць праект указа, прысвечанага арганізацыі рыбалоўства і вядзенню рыбалоўнага гаспадарства. Мэта змен — зрабіць рыбалку больш зразумелай, экалагічнай і зручнай.

Сярод прапанаваных мер — аптымізацыя адміністрацыйных працэдур, павышэнне прававой пэўнасці для ўсіх удзельнікаў (ад аматараў да гаспадарак), а таксама спрашчэнне некаторых правіл рыбалоўства.

Акрамя таго, у ходзе абмеркавання прапануецца выказаць меркаванні па трох пытаннях:

Беларусы могуць пакінуць свае заўвагі і прапановы на спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі да 8 студзеня 2026 года ўключна.

Чытайце таксама:

Рыбак злавіў у Беларусі гіганцкага судака — гэта рэкорд

Рыбак з Мінска злавіў на Прыпяці велізарнага сома

«Рыбу звычайна шкадуем». Асаблівасці рыбалкі па-беларуску

Каментары да артыкула