Кіраўнік стаўбцоўскай вертыкалі сабраў мясцовых бізнэсменаў на беразе Нёмана і прачытаў ім ідэалагічную лекцыю
11 снежня ў Беларусі праходзіць чарговы Адзіны дзень інфармавання. Тэма гэтым разам — «Пяцігодка якасці — вынікі года ўпарадкавання». Некаторыя чыноўнікі і ідэолагі стараюцца быць крэатыўнымі і шукаць для ажыўлення нуднага мерапрыемства новыя арыгінальныя фарматы.
Андрэй Атрушкевіч
У Стаўбцоўскім раёне нядаўна прызначаны старшыня мясцовага райвыканкама Андрэй Атрушкевіч вырашыў правесці ідэалагічную працу з прадстаўнікамі раённага малога і сярэдняга бізнэсу, піша раённая газета «Прамень».
Але не проста ў якой актавай зале, а сабраўшы бізнэсменаў на своеасаблівы суботнік — упарадкаванні тэрыторыі ўздоўж Нёмана. Такі фармат быў прызнаны «вельмі актуальным і адпаведным тэме дня інфармавання».
Каб бізнэсменам было не сумна працаваць, паралельна Атрушкевіч ім
«расказаў пра працу па ўпарадкаванні, якая праводзіцца ў Стаўбцоўскім раёне, пра намечаныя планы. На завяршэнне сустрэчы старшыня адказаў на пытанні прысутных і падзякаваў ім за ўдзел у мерапрыемствах па навядзенні парадку».
Чытайце таксама:
Ідэолагі расказваюць народу жахі пра інтэрнэт і перасцерагаюць ад выкарыстання ChatGPT
У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ