БЕЛ Ł РУС

Полк Каліноўскага абвясціў калядны збор на падарункі дзецям беларускіх добраахвотнікаў

11.12.2025 / 20:21

Nashaniva.com

Полк разлічвае сабраць 8300 еўра, каб атрымалася не менш як 100 еўра на кожнае дзіця.

Фота: LookByMedia

«Яны растуць у розных краінах свету — спакутаваныя вайной і рэпрэсіямі, але ўсе яны чакаюць Каляднага цуду», — гаворыцца ў абвестцы Палка.

У падтрымку збору таксама выступіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская.

Калядная акцыя Палку Каліноўскага працягнецца да 25 снежня.

Збор ідзе праз украінскі мабільны сэрвіс Monobank. На момант публікацыі сабрана 8,25% ад заяўленай сумы. Далучыцца да збору можна тут.

Паралельна ідзе калядны збор для дзяцей палітвязняў, арганізаваны ініцыятывай BySol. На сёння сабралі каля 36% з запланаванай 21,1 тысячы еўра.

Чытайце таксама:

«Байсол» запускае калядны збор для дзяцей палітвязняў

«Байсол» выплаціў усе грошы са збору на палітвязняў, вызваленых 11 верасня

«Я глыбока паважаю беларусаў, з якімі служу». Гутарка з амерыканскім медыкам палка Каліноўскага

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік ажаніўся ў Кіеве і расказаў, як пагроза «Арэшнікам» падштурхнула зрабіць прапанову

Каментары да артыкула