БЕЛ Ł РУС

Пажылая немка абакрала «мерседэс» у Гродне

11.12.2025 / 13:53

Nashaniva.com

У Гродне 67‑гадовая грамадзянка Нямеччыны, якая спынілася ў горадзе праездам, трапіла ў крымінальную справу.

Скрын відэа

Як піша канал сілавікоў, замежніца надумала прайсціся па вуліцах і паглядзець горад. На адной з іх яна пабачыла «мерседэс» і падышла ацаніць, як выглядае нямецкі аўтамабіль, сцвярджае канал сілавікоў.

Аўтамабіль быў незамкнуты — мясцовы жыхар прыпаркаваў яго каля дома і адышоў на некалькі хвілін па справах.

Жанчына залезла ў салон і знайшла на заднім сядзенні барсетку, з якой выцягнула рознай валюты на суму каля 400 рублёў у эквіваленце.

У гэты момант падышоў гаспадар машыны, жанчыну затрымалі. На яе завялі крымінальную справу за крадзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула