БЕЛ Ł РУС

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту

11.12.2025 / 10:24

Nashaniva.com

На рэйсе «Белавія» B28214 9 снежня здарыўся інцыдэнт.

У дзяўчынкі з высокай тэмпературай, якая знаходзілася на борце, на вышыні лопнулі сасуды ў носе. Пачаўся моцны крывацёк, які доўга не ўдавалася спыніць, піша тэлеграм-канал «От винта».

Высокая тэмпература сама па сабе робіць сасуды больш далікатнымі. У самалёце паветра вельмі сухое, слізістая перасыхае і становіцца яшчэ больш уразлівай. На вышыні дадаецца перапад ціску — не крытычны, але ў хворага можа ўзмацніць нагрузку на сасуды.

Таму пры падвышанай тэмпературы і запаленай слізістай носа насавы крывацёк у палёце сапраўды можа быць моцным і яго цяжка спыніць— гэта спалучэнне чыннікаў, а не «сама вышыня».

Медыцынскую дапамогу дзяўчынцы аказвалі бортправадніца Людміла і фельчарка Ларыса. У дадатак рэйс давялося павесці паўночней ад Масквы праз атакі беспілотнікаў на тэрыторыю Расіі, таму час палёту павялічыўся прыкладна на паўгадзіны.

На шчасце, усё скончылася добра: пасля пасадкі ў Мінску пілот «праз гучную сувязь» падзякаваў гераіням, якія дапамаглі. Дзяўчынка пакідала самалёт самастойна, шпіталізацыя не спатрэбілася.

У каментарыях пад ролікам аўтар відэа адзначае, што, са слоў бортправадніцы Людмілы, у якой 13 гадоў стажу ў авіяцыі, такі страшны выпадак здарыўся з ёй упершыню.

«Калі вы былі на борце, то не маглі не ацаніць яе старанне», — піша аўтар відэа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула