БЕЛ Ł РУС

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм

11.12.2025 / 9:20

Nashaniva.com

Амерыканскі акцёр і прадзюсар Джоні Дэп мае намер стварыць першую англамоўную экранізацыю культавага рамана Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта».

Фота: Maya Dehlin Spach / WireImage

Дэп стане прадзюсарам фільма праз сваю кампанію IN.2 Film.

Праект быў анансаваны на кінафестывалі Red Sea Film Festival у Саудаўскай Аравіі. Паведамляецца, што Дэп таксама можа выканаць у фільме адну з галоўных роляў.

На гэты момант праект не мае прызначанага рэжысёра.

Пачатак вытворчасці фільма запланаваны на канец 2026 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула