ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку
Злучаныя Штаты прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку і аднаўлення расійскіх паставак энерганосьбітаў у Заходнюю Еўропу ў рамках урэгулявання канфлікту ва Украіне, паведамляе газета The Wall Street Journal са спасылкай на дзве крыніцы.
Белы дом. Фота: Walter Bibikov / Getty Images
У матэрыяле гаворыцца, што апошнія тыдні адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прадставіла еўрапейскім калегам шэраг дакументаў, у якіх выкладзенае яе бачанне аднаўлення Украіны і вяртання Расіі ў сусветную эканоміку пасля заканчэння канфлікту.
План ЗША прадугледжвае, што амерыканскія кампаніі будуць «інвеставаць у стратэгічныя сектары — ад рэдказямельных металаў да свідравання нафтавых свідравін у Арктыцы».