БЕЛ Ł РУС

Матч у Казахстане абнавіў тэмпературны рэкорд Лігі чэмпіёнаў

10.12.2025 / 16:52

Nashaniva.com

Матч 9 снежня паміж казахстанскім «Кайратам» і грэчаскім «Алімпіякосам», які завяршыўся з лікам 0:1, адбыўся пры фармальна самай нізкай афіцыйна зафіксаванай тэмпературы за ўсю гісторыю Лігі чэмпіёнаў. На двары падчас старту гульні было —21 °C.

Фота: AP Photo/Alikhan Sariyev

Сітуацыю змякчала тое, што на стадыёне «Астана-Арэна», дзе праходзіў матч, ёсць рассоўны дах, дзякуючы чаму футбалісты гулялі ў больш камфортных умовах.

Цікава, што ў Алматы, дзе «Кайрат» звычайна праводзіць свае матчы, у той дзень было +2°C, але сустрэчу ўсё ж перанеслі ў значна халаднейшую сталіцу Казахстана.

Раней самым «марозным» лічыўся матч у Маскве ў 2007 годзе, калі мясцовы ЦСКА гуляў супраць лонданскага «Арсенала» пры —14 °C.

Чытайце таксама:

Матч у падтрымку ЛГБТ на футбольным ЧС-2026 прыпаў на гульню зборных краін, дзе аднаполыя адносіны забароненыя

Вынікі лёсавання чэмпіянату свету па футболе

Крышціяну Раналду інвеставаў у заснаваны беларусам стартап

Віктар Ганчарэнка — галоўны кандыдат на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі

Каментары да артыкула