БЕЛ Ł РУС

Выйшаў зборнік вершаў для дзяцей ад Юліі Верамей

10.12.2025 / 15:4

Nashaniva.com

У выдавецтве «Янушкевіч» пабачыў свет зборнік Юліі Верамей «Снежная фея». Выдаўцы перакананыя, што кніга з дзіцячымі вершамі можа стаць выдатным падарункам напярэдадні святаў, піша bellit.info. 

«Снежная фея» — гэта ўтульнае падарожжа ў зімовы свет, дзе жывуць сяброўства, дабрыня і цуды.

Юлія Верамей — паэтка, перакладчыца і апантаная даследчыца дзіцячага свету. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, атрымала ступень магістра ў Гамбургскім універсітэце. Валодае шасцю мовамі. Стварае арыгінальныя дзіцячыя вершы — вершы-азбукі, вершы-шыфры і вершы-малюнкі, поўныя фантазіі, дабрыні і гульні слоў.

Аздобіла кнігу Юлія Астрэйка — мастачка, якая стварае яркія ілюстрацыі для дзіцячых кніг, супрацоўнічае з пісьменнікамі з Еўропы ды Аўстраліі. У 2025 годзе прадстаўляла свае працы для выдавецтваў на міжнароднай выставе ў Балонні.

Кнігу ўжо можна замовіць праз сайт Knihauka.com, а таксама купіць у кнігарні ў Варшаве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула