БЕЛ Ł РУС

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову

10.12.2025 / 11:5

Nashaniva.com

Падчас пасяджэння Рады Бяспекі ААН пастаянны прадстаўнік РФ Васіль Нябензя заявіў, што Расія даб'ецца мэты «СВА» ў любым выпадку. Украінскі прадстаўнік Андрэй Мельнік яму адказаў.

Андрэй Мельнік. Фота: Michael Kappeler / picture alliance via Getty Images

Пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Васіль Нябензя заявіў, што Расія разлічвае на дыпламатыю ў дасягненні сваіх мэтаў ва Украіне, аднак гэтаму сцэнару перашкаджаюць «еўрапейскія ястрабы».

Russia still wants Ukraine to capitulate. So here is my message to Moscow at this UN Security Council meeting: «Дырку от бублика получите, а не Украину!”
All you’ll get is just an empty hole of a bagel pic.twitter.com/gS7EmajYF7

— Andrii Melnyk (@MelnykAndrij) December 9, 2025

— Думаю, сёння ні ў каго ўжо няма сумненняў у тым, што Расія даб'ецца мэты «СВА» ў любым выпадку. Пытанне толькі ў тым, ці адбудзецца гэта ваенным ці дыпламатычным шляхам, — заявіў ён падчас пасяджэння Рады Бяспекі ААН.

Украінскі пастаянны прадстаўнік Андрэй Мельнік, каментуючы магчымыя планы, якія прадугледжваюць вывад украінскіх войскаў з Данбаса, перайшоў у адказе на расійскую мову:

«Мы не на калядным кірмашы. Мы не на сумна вядомым Чаркізаўскім рынку. Расія хоча, каб Украіна капітулявала. Але вось мой адказ: дзірку ад абаранка атрымаеце, а не Украіну!»

Пасяджэнне Рады Бяспекі ААН, якое адбылося 9 снежня, было прысвечана ўзмацненню абстрэлаў грамадзянскага насельніцтва і інфраструктуры Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула