БЕЛ Ł РУС

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць

10.12.2025 / 9:39

Nashaniva.com

Напярэдадні навагодніх свят медыкі даюць парады, як выбраць бяспечны і якасны салодкі падарунак для дзіцяці. Загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Дзіяна Лаўрысюк растлумачыла «Мінск-Навінам», на што трэба звяртаць увагу.

Што пакласці ў падарунак

У навагодні набор спецыялісты раяць уключаць шакалад (малочны і цёмны), вафлі, пернікі, жэлейныя цукеркі і мяккі ірыс, а таксама пасцілу і зефір.

Не рэкамендуецца класці ў падарунак масленыя пірожныя і іншыя дэсерты, якія хутка псуюцца.

Таксама ёсць асобныя патрабаванні да цацак у наборах: яны павінны быць упакаваны ў асобныя абгорткі, прызначаныя для кантакту з ежай.

Што павінна насцярожыць

Пры выбары варта аддаваць перавагу наборам, якія маюць мінімум харчовых дадаткаў, кансервантаў, гідратаваных тлушчаў і алеяў (транстлушчоў).

Спецыялісты не рэкамендуюць, каб у складзе прысмакаў былі:

алкаголь (болей за 0,5% этанолу);

узмацняльнікі смаку і арамату;

кансерванты (Е200, Е202, Е210, Е249);

сінтэтычныя фарбавальнікі і араматызатары;

гідрагенізаваныя алеі і тлушчы;

натуральная кава.

Дапускаецца ўтрыманне натуральных фарбавальнікаў і араматызатараў.

Правілы выбару

Перш за ўсё трэба звяртаць увагу на цэласнасць упакоўкі і наяўнасць маркіроўкі, якая павінна ўтрымліваць звесткі пра назву, склад, колькасць, дату вырабу і тэрмін прыдатнасці. Апошні ўстанаўліваецца па самым скорапсавальным прадукце ў наборы. Прысмакі трэба захоўваць пры тэмпературы +15…+17°С.

Пры падазрэннях у якасці прадукцыі пакупнік мае права запатрабаваць у прадаўца дакументы, якія пацвярджаюць бяспеку тавару.

Карысныя альтэрнатывы

Кандытарскія вырабы шкодныя для дзяцей з-за высокага ўтрымання цукру, што можа прывесці да карыесу, атлусцення, праблем з страваваннем і гіперактыўнасці. Замест традыцыйных цукерак рэкамендуецца выбіраць больш карысныя альтэрнатывы:

свежую садавіну і ягады;

сухафрукты, арэхі;

хатні мармелад, пасцілу і зефір;

невялікую колькасць цёмнага шакаладу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула