ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план
Financial Times паведаміла, што ЗША далі Украіне тэрмін да Калядаў для прыняцця мірнага плана. У Кіеве кажуць, што ніякіх дэдлайнаў няма.
Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў ЗША 17 кастрычніка 2025 года. Фота: AP Photo / Alex Brandon
«Пасланнікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа далі прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму некалькі дзён, каб прыняць мірнае пагадненне, якое патрабуе ад Украіны прызнаць тэрытарыяльныя страты ў абмен на неўдакладненыя гарантыі бяспекі з боку ЗША, заявілі чыноўнікі, знаёмыя з ходам перамоў», — гаворыцца ў публікацыі выдання.
Паводле інфармацыі яго крыніц, Дональд Трамп спадзяецца ўзгадніць здзелку да Калядаў 25 снежня. Уладзімір Зяленскі заявіў амерыканскім перамоўшчыкам, што ён павінен пракансультавацца з еўрапейскімі партнёрамі перад тым, як адказаць на прапанову.
Разам з тым крыніца РБК-Украіны ва ўладзе заявіла, што ніякіх дэдлайнаў няма.
Адзначана, што ў Трампа сапраўды чакаюць хуткага адказу, і гэта можа быць «да Калядаў». Але канкрэтнага патрабавання па даце няма.
Чытайце таксама:
Трамп: Зяленскаму давядзецца ўзяць сябе ў рукі і прыняць здзелку, бо Украіна прайграе ў вайне
Зяленскі пра выбары: Я заўсёды гатовы
Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне