БЕЛ Ł РУС

Самалёты з Масквы ў Мінск адмененыя з-за дронаў

9.12.2025 / 19:27

Nashaniva.com

9 снежня з-за налёту дронаў увялі часовыя абмежаванні на выкарыстанне паветранай прасторы каля маскоўскага аэрапорта «Шарамеццева». У сувязі з гэтым адмененыя і рэйсы авіякампаніі «Аэрафлот» у Мінск і з Мінска.

Аэрапорт «Шарамеццева». Фота ілюстрацыйнае

Скасаваны рэйс з Масквы ў Мінск, прызначаны на 18:35, а таксама рэйс з Мінска ў Маскву на 20:10. Адпаведныя рэйсы на 22:15 і 22:40 пакуль застаюцца ў раскладзе.

«Аэрапорт працягвае абслугоўванне рэйсаў расійскіх і замежных авіякампаній на вылет і прылёт па ўзгадненні з адпаведнымі органамі. Маюцца карэкціроўкі ў раскладзе палётаў. 14 рэйсаў пайшлі на запасныя аэрадромы, 16 рэйсаў адменена. У сувязі з уведзенымі абмежаваннямі ў мэтах бяспекі палётаў авіякампаніі карэктуюць расклад палётаў. Час абслугоўвання пасажыраў павялічаны. Пасажырам трэба быць гатовымі да больш працяглага чакання пры абслугоўванні рэйсаў на вылет і прылёт у сувязі з мерапрыемствамі, якія праводзяцца ў мэтах гарантавання бяспекі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы аэрапорта «Шарамеццева».

Мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў, што расійскія сілы СПА збілі тры ўкраінскія дроны, якія ляцелі на Маскву.

Чытайце таксама:

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага

Аэрапорт Берліна спыняў працу з-за дрона

Расійскія войскі пачалі выкарыстоўваць новую зброю — «спячыя дроны»

Каментары да артыкула