БЕЛ Ł РУС

Беларусы апынуліся ў топе па вывучэнні моў у Duolingo

9.12.2025 / 18:42

Nashaniva.com

У 2025 годзе беларусы занялі 3‑е месца сярод самых актыўных вучняў на платформе для вывучэння замежных моў Duolingo, піша Thinktanks.pro.

Фота: change.org

Паводле даных штогадовай справаздачы, сёлета англійская мова найбольш часта вывучалася ў дадатку, у 79% краін яна стаіць на першым месцы. Хутка расце попыт на такія мовы, як кітайская, карэйская і партугальская.

Японія і Аўстралія занялі першыя месцы сярод паліглотаў. Жыхары гэтых краін часцей за ўсё вывучаюць тры і больш мовы.

Першае месца па сярэднім часе, выдаткаваным на вывучэнне замежнай мовы, заняла Японія — ужо другі год запар. На другім месцы размясцілася Венгрыя, а на трэцім — Беларусь. Расія і Германія таксама ўвайшлі ў топ-5.

Чытайце таксама:

Створаны беларусам стартап панізіў акцыі Duolingo

У свеце зніжаецца цікаўнасць да рускай мовы, асабліва пасля нападу на Украіну

Уваскрэсла сава Duolingo

«Беларусы гавораць» — новы трэд, які ўзварушыў Threads

Каментары да артыкула