За МКАДам знайшлі катэдж, выезд з варот якога магчымы толькі па сігнале святлафора ФОТАФАКТ
У Копішчы пад Мінскам у Лясным завулку (гэта проста на мяжы Уручча і Новай Баравой) ёсць катэдж, выезд з варот якога магчымы толькі па сігнале святлафора. На гэта звярнуў увагу падпісчык канала «Минск и минчанин», які вядзе блогер-краязнаўца Дзяніс Блішч.
«І сапраўды, — піша Дзяніс Блішч, каментуючы фота, — адзін з фасадаў святлафора глядзіць акурат на вароты, так што гаспадару даводзіцца штораз чакаць «зялёны», каб працягнуць рух у горад. Дзіва, дзіва!»
Чытайце таксама:
Перадкалядная бітва гандлёвых цэнтраў: Dana Mall звяла «жывую» Снежную каралеву ў Galleria Minsk