Домрачава гатовая ўзначаліць зборную Беларусі. Але пры адной умове
Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава ў інтэрв'ю выданню news.ru заявіла, што гатовая разгледзець прапанову ўзначаліць зборную Беларусі. Але адзначыла, што галоўнай умовай для такой працы з'яўляецца магчымасць падарожнічаць з сям'ёй.
Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Б'ёрндален
«Быць трэнерам — вельмі цікава, маеш цудоўныя адчуванні, калі бачыш, як прагрэсуюць твае спартсмены. У той жа час гэтая прафесія, асабліва ў біятлоне, звязаная з доўгімі ад'ездамі з дому, працяглымі зборамі.
У нас у сям'і двое маленькіх дзяцей — час з імі, з сям'ёй для мяне сёння ў прыярытэце. Калі працу трэнера можна сумяшчаць з падарожжамі ўсёй сям'ёй, як гэта ў нас атрымлівалася ў Кітаі, — такія варыянты можна разглядаць», — сказала Домрачава.
З 2019 па 2022 год Дар'я Домрачава разам са сваім мужам, славутым нарвежскім біятланістам Уле-Эйнарам Б'ёрндаленам узначальвала нацыянальную каманду Кітая перад зімовымі Алімпійскімі гульнямі ў Пекіне. Пара гадуе дзвюх дачок — 9‑гадовую Ксенію і 2‑гадовую Міру.
Чытайце таксама:
Нікас Сафронаў падарыў Дар’і Домрачавай яе партрэт. Раней на замову Пуціна ён намаляваў Трампа
Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй
Упершыню ў гісторыі беларусы могуць вярнуцца з Зімовай Алімпіяды ні з чым