У бабруйскай школе дзяцей кармілі гнілой агароднінай
У Магілёўскай вобласці пракуратура правяла рэйд па школьных сталовых. Сумесна з ёй праверку правялі спецыялісты тэрытарыяльных цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі, паведаміла прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Фота ілюстрацыйнае
У выніку было выяўлена шмат парушэнняў:
- меню школ не адпавядала зацверджаным двухтыднёвым рацыёнам па колькасці і разнастайнасці страў;
- не праводзіўся належны вытворчы кантроль;
- не выконваліся санітарна-эпідэміялагічныя нормы ў сталовых;
- выкарыстоўваўся дэфармаваны кухонны інвентар і посуд са сколамі;
- тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне рамантавалі несвоечасова.
Асабліва цяжкія парушэнні знайшлі ў адной са школ Бабруйска: там знайшлі пярловыя крупы з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці і гародніну з прыкметамі гнілі і перамарозкі.
Уся няякасная прадукцыя была ўтылізаваная, а па фактах парушэнняў пракуратура прыняла меры. Ведамства таксама паведаміла, што працягне кантраляваць харчаванне школьнікаў.
Чытайце таксама:
«Гэта не плоў, а каша з мясам». Беларусы зноў спрачаюцца з-за школьнага харчавання
«Куды глядзіць санстанцыя?» У сталоўцы, дзе харчуюцца сляпыя людзі, прадаюць катлеты з сырым мясам
Вобшук на мяжы і «царская» сталоўка. Як польскі блогер наведаў Беларусь