БЕЛ Ł РУС

Той самы Ігар з Віцебска, які праставаў нападпітку дахаты, звольніўся з завода

8.12.2025 / 15:43

Nashaniva.com

Пра гэта ён паведаміў у сацсетках.

«Вось і скончыўся чарговы этап майго жыцця. Пара рухацца далей. Пастанова звольніцца было прынятая яшчэ месяц таму і ніяк не звязана з апошнімі падзеямі ў маім жыцці. Але гэта шанец — шанец змяніць сваё жыццё да лепшага. І я ўдзячны вам усім за яго», — напісаў ён.

Народ збольшага пазітыўна паставіўся:

Зорка Ігара ўзышла над беларускім небасхілам тыдзень таму, калі ён у сацсетках паведаміў, што на добрым падпітку вяртаецца дахаты. Той допіс сабраў мільёны праглядаў, а на Ігара абрынулася слава і прапановы.

Нядаўна ён напісаў у Threads, што 11 снежня ад адной з турыстычных кампаній едзе ў Цярыберку, што ў Мурманскай вобласці, — «паляваць на паўночнае ззянне і кітоў».

Чытайце таксама:

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Каментары да артыкула