БЕЛ Ł РУС

У новым Нацыянальным гістарычным музеі пачаліся аздобныя працы, апошні вежавы кран знялі

8.12.2025 / 15:26

Nashaniva.com

Да будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея ў Мінску прыступілі ў сакавіку. Будаўнікі ўзялі высокі тэмп: сёння тэлеграм-канал «Мінскбуд» паведаміў, што з пляцоўкі ад’язджае апошні вежавы кран.

Каля 340 чалавек прыступілі да аздобных работ. Перад музеем таксама з’явіліся будаўнічыя рыштаванні. Там плануюць зрабіць запрашальны ўваходны партал, які нагадвае бусла, што лунае ў небе.

Будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея пераходзіць у стадыю аздобных работ. Большая частка работнікаў занятая ўнутры будынка. Пракладваюцца слабаточныя сістэмы, сістэмы кандыцыянавання, пажаратушэння. У экспазіцыйных залах прыступілі да мантажу ўнутраных перагародак: на трох паверхах каркасы ўжо гатовыя — ідзе абшыўка гіпсакардонам.

Напалову выкананае ўцяпленне будынка, яго абліцоўваюць керамагранітам і мантуюць вітражы. Вядуцца таксама дахавыя работы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула