БЕЛ Ł РУС

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне

8.12.2025 / 0:4

Nashaniva.com

Дональд Трамп-малодшы дапусціў, што прэзідэнт ЗША можа адысці ад украінскага мірнага працэсу, піша Sky News.

Дональд Трамп-малодшы. Фота: Julia Demaree Nikhinson / AP

Дональд Трамп-малодшы сцвярджае, што ўкраінскае пытанне не з'яўляецца прыярытэтам для амерыканцаў.

Сына Трампа спыталі, ці верыць ён, што прэзідэнт ЗША адыдзе ад Украіны.

«Я думаю, ён можа. Што добра ў маім бацьку і што ў ім унікальнага, дык гэта тое, што вы не ведаеце, што ён збіраецца рабіць. Ён непрадказальны», — адказаў Дональд Трамп-малодшы.

Праводзячы паралель з цяперашняй «вайной» свайго бацькі супраць наркакартэляў, Дональд Трамп-малодшы назваў банды, якія прывозяць нелегальныя наркотыкі ў Амерыку, «нашмат больш відавочнай і непасрэднай пагрозай для ЗША, чым усё, што [адбываецца] ва Украіне ці Расіі».

Хоць ён сказаў, што не верыць, што Украіна будзе «пакінутая», на яго думку ў амерыканскай грамадскасці няма прагі да бясконцых войнаў і далейшага фінансавання ваенных намаганняў Украіны.

Апісваючы Украіну як «куды больш карумпаваную краіну, чым Расія», ён ахарактарызаваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага як «аднаго з найвялікшых маркетолагаў усіх часоў», які стаў «ледзь не бажаством, асабліва для левых».

Падыход бацькі да вайны ва Украіне ён апісаў як «здаровы сэнс».

Чытайце таксама:

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію

ЗША абяцаюць павялічыць пастаўкі зброі Украіне, але настойваюць на «самаабароне Еўропы» ўжо да 2027 года

Келаг назваў два пытанні, якія патрэбна вырашыць, каб зрушыліся перамовы па Украіне

«Новая версія дактрыны Манро ад Трампа». У чым сутнасць новай стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША 

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер

Каментары да артыкула