БЕЛ Ł РУС

Дызель зламаўся проста на маршруце

7.12.2025 / 15:53

Nashaniva.com

Цягнік Рабкор — Бабруйск затрымліваецца на дзве гадзіны.

Беларуская чыгунка паведамляе, што 7 снежня дызель №6516, які рухаўся маршрутам Рабкор — Бабруйск, быў спынены на станцыі Ратміравічы праз тэхнічную непаладку. Цягнік адправіўся са станцыі Рабкор а 13:43.

Беларуская чыгунка запэўнівае, што робіць пільныя захады для дастаўкі пасажыраў. Для гэтага са станцыі Бабруйск на станцыю Ратміравічы накіраваны дапаможны лакаматыў.

Мяркуецца, што цягнік №6516 прыбудзе на канчатковую станцыю Бабруйск з затрымкай прыкладна на 2 гадзіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула