БЕЛ Ł РУС

«Там няма цэнзуры для нацысцкіх вітанняў». Сікорскі паслаў Маска на Марс за заклікі распусціць ЕС

7.12.2025 / 13:58

Nashaniva.com

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі публічна адказаў Ілану Маску на ягоны заклік да ліквідацыі Еўрапейскага саюза.

«Ляці на Марс. Там няма цэнзуры для нацысцкіх прывітанняў», — напісаў Сікорскі ў сацыяльнай сетцы X. На мерапрыемстве ў гонар інаўгурацыі 47‑га прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Маск двойчы зрабіў жэст правай рукой, які многія інтэрпрэтавалі як адсылку да прывітання нацыстаў. 

Сварка пачалася пасля таго, як Еўракамісія аштрафавала платформу X, якой валодае Маск, на 120 мільёнаў еўра за парушэнне закона аб лічбавых паслугах. У адказ на гэта Маск заклікаў «скасаваць ЕС».

Гэта не першая перапалка ў былым твітары Сікорскага і Маска. Раней Маск зняважліва адказаў кіраўніку знешнепалітычнай дзейнасці Польшчы. 

Калі Ілан Маск намякнуў, што можа адключыць Starlink для Украіны, Сікорскі напісаў у твітары, што яны тады пачнуць шукаць замену.

«Памаўчы, чалавечак. Вы плаціце толькі малую частку кошту. І замены Starlink няма», — адказаў Маск. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула