БЕЛ Ł РУС

Сачэння стане яшчэ больш: на мінскіх дамах усталююць 20 тысяч відэакамер

7.12.2025 / 13:31

Nashaniva.com

Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка да канца да канца 2026 года паставіць 20 000 відэакамер на шматкватэрных дамах сталіцы, пра што паведаміла генеральны дырэктар аб'яднання Марына Толсцік, пішуць «Мінск-Навіны».

Камеры размесцяць на дваровай тэрыторыі, каля дзіцячых пляцовак, пад'ездаў і пешаходных зон.

Асноўная мэта сістэмы, сцвярджае Толсцік, — кантроль за якасцю і аб'ёмамі выкананых работ камунальнымі службамі, што дапаможа аператыўна выяўляць такія праблемы, як разбураныя сцежкі, паламаныя сметнікі ці брудныя пад'езды.

Устаноўка камер адносіцца да дадатковых жыллёва-камунальных паслуг і патрабуе заключанага дагавора са спажыўцом. Пры гэтым заканадаўствам прадугледжана права на адмову для тых жыхароў, хто не згодны на прадастаўленне гэтай паслугі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула