У 21vek.by адкрылася першая афлайн-крама
Анлайн-гіпермаркет 21vek.by запусціў свой першы афлайн-праект. Ім стала крама мэблі і тавараў для дому, піша Tochka.by.
Фота: Павел Русак / Tochka.by
Прастору адкрылі ў ГЗЦ «Чэрвеньскі». На 2700 «квадратах» выстаўлены гатовыя інтэр'ерныя рашэнні: гасцёўні, спальні, кухні, працоўныя і дзіцячыя зоны.
Фота: Павел Русак / Tochka.by
Фота: Павел Русак / Tochka.by
Фота: Павел Русак / Tochka.by
Фота: Павел Русак / Tochka.by
Пакупнік можа ўжывую праверыць, наколькі зручная ўпадабаная канапа, ці падыходзіць вышыня стала, як адкрываюцца фасады і спалучаюцца матэрыялы.
Фото: Павел Русак / Tochka.by
Фота: Павел Русак / Tochka.by
Калі ж у гандлёвай зале няма патрэбнага варыянта, яго абяцаюць заказаць з асартыменту анлайн-гіпермаркета і прывезці ў краму ці адразу на дом.
Фота: Павел Русак / Tochka.by
Фота: Павел Русак / Tochka.by
Фота: Павел Русак / Tochka.by
Новы праект, па словах кампаніі, закліканы аб'яднаць перавагі анлайн– і афлайн-шопінгу.
Фота: Павел Русак / Tochka.by
Там можна разглядаць варыянты без ціску кансультантаў, параўноўваць і выбіраць, але як толькі ўзнікне пытанне, то супрацоўнікі абавязкова дапамогуць.
Фота: Павел Русак / Tochka.by
Акрамя таго, абяцаюць аказваць і дадатковыя паслугі: распрацоўку праекта мэбліроўкі, прафесійную зборку і дастаўку па ўсёй краіне.
Чытайце таксама:
Што цяпер знаходзіцца на месцы клінікі «Новы зрок» у Мінску?
Дзмітрый Баскаў заходзіць на рынак рытэйлу
У Мазыры ў будынку царквы адкрыўся расійскі дыскаўнтар «Доброцен»