З новага года ў Грузію можна будзе ездзіць толькі з медыцынскай страхоўкай
Грузія змяніла правілы ўезду для іншаземцаў, уключаючы беларусаў. Пачынаючы з 1 студзеня 2026 года пры ўездзе ў краіну неабходна будзе абавязкова мець медыцынскую страхоўку. Гэта прадугледжана папраўкамі да грузінскага закона «Аб турызме».
Батумі. Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Пасля ўвядзення новых правіл страхавы поліс трэба будзе паказваць на мяжы.
Поліс павінен дзейнічаць увесь перыяд знаходжання ў Грузіі і пакрываць мінімальны набор медыцынскіх выдаткаў: не менш за 5 тысяч даляраў на экстраную амбулаторную дапамогу і не менш за 30 тысяч даляраў на стацыянарнае лячэнне. У тым ліку мусяць быць улічаныя няшчасныя выпадкі, траўмы, раптоўныя хваробы, медэвакуацыя і рэпатрыяцыя.
Такія новаўвядзенні Грузія збіралася ўвесці яшчэ з 1 чэрвеня 2024 года, але пасля адклала іх на паўтара года.
Чытайце таксама:
У якіх краінах беларусам можна хутчэй атрымаць грамадзянства?
Грузію не запрасілі на сустрэчу міністраў ЕС з краінамі-кандыдатамі на сяброўства