БЕЛ Ł РУС

Самы дарагі дом у Беларусі ў лістападзе купілі за 435 тысяч даляраў

5.12.2025 / 17:59

Nashaniva.com

У Калодзішчах купілі дом 2025 года пабудовы за 435 тысяч даляраў. Ён аказаўся самым дарагім домам, прададзеным у Беларусі ў лістападзе, піша Realt.by.

Калодзішчы. Фота ілюстрацыйнае

Дом знаходзіцца на вуліцы Магілёўскай — гэта ў новай катэджнай частцы Калодзішчаў каля заказніка Глебкаўка. Месца ціхае і прэстыжнае.

Што тычыцца дома, то гэта катэдж 2025 года на 250 квадратаў. Ён аднапавярховы, з блокаў. За яго аддалі 435 тысяч даляраў. Метр выходзіць па 1738 даляраў.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам пабудуюць больш за 50 катэджаў за кошт бюджэту

Хуткасную чыгунку ў аэрапорт Мінск пачалі будаваць. Вось фоты з месца работ

У Мінску пабудуюць царкву ў грузінскім стылі. Яе архітэктар праектуе храмы на акупаваных тэрыторыях Украіны

Каментары да артыкула