БЕЛ Ł РУС

З Беларусі запусцяць авіярэйсы ў яшчэ 6 расійскіх гарадоў

4.12.2025 / 20:36

Nashaniva.com

Паміж Беларуссю і Расіяй запусцяць новыя авіярэйсы і чыгуначныя маршруты. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

Паводле словаў Дзмітрыя Крутога, плануецца пашырэнне авіяспалучэння, у тым ліку паміж абласнымі гарадамі Беларусі і рэгіёнамі Расіі. Новыя рэйсы з Мінска могуць з’явіцца ў Краснадар, Уладзікаўказ, Валгаград, Омск, Цюмень і Растоў-на-Доне.

Акрамя таго, з 15 снежня паміж Масквой і Мінскам будзе дадаткова курсіраваць яшчэ адна пара цягнікоў «Ластаўка» штодня. Цягнікі будуць мець удвая больш вагонаў — 10 замест 5, што дазволіць перавозіць да 30 тысяч пасажыраў у месяц.

Таксама з пачатку 2026 года плануецца адкрыць скразныя цягнікі ў маршрутах Віцебск — Смаленск і Орша — Смаленск.

Беларусь таксама спадзяецца на хуткае падпісанне дарожнай карты з Расіяй па будаўніцтве высокахуткаснай чыгункі Масква — Мінск, якая, паводле Крутога, будзе па значэнні супастаўная з будаўніцтвам АЭС у Астраўцы.

Важным кірункам супрацоўніцтва, паводле словаў чыноўніка, застаецца перавозка беларускіх экспартных грузаў праз расійскія парты. За 10 месяцаў 2025 года аб’ём перавозак толькі чыгуначным транспартам павялічыўся на 3,7% і склаў 13,5 мільёнаў тон, а па выніках года чакаецца 16 мільёнаў тон. 

Чытайце таксама:

«Белавія» да лета набудзе некалькі самалётаў

«Белавія» запусціць рэгулярныя рэйсы ў В'етнам

«Белавія» аднаўляе чартарную праграму ў Туніс

Аднаўляюцца рэгулярныя палёты ў Мінск з Ізраіля

Каментары да артыкула