БЕЛ Ł РУС

Для беларусаў у роўмінгу ў Расіі хутка скасуюць «перыяд астуджэння»

4.12.2025 / 18:18

Nashaniva.com

Міністэрства сувязі паведаміла, што беларусы хутка змогуць карыстацца інтэрнэтам у расійскім роўмінгу без неабходнасці чакаць 24 гадзіны. Як заявіў першы намеснік міністра сувязі Павел Ткач, Расія амаль завяршыла тэставанне сістэмы, якая здыме так званы «перыяд астуджэння» для грамадзян Беларусі. Замест сутачнага чакання будзе выкарыстоўвацца капча.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле словаў Паўла Ткача, тры з чатырох найбуйнейшых аператараў у Расіі ўжо фактычна ўкаранілі новы механізм. Чакаецца, што да канца года пытанне будзе вырашана канчаткова.

Парадак будзе такі: калі беларус прыедзе ў Расію, ён атрымае SMS са спасылкай. Перайшоўшы па ёй, трэба будзе ўвесці капчу — звычайна гэта простыя лічбы на малюнку. Пасля правільнага ўводу доступ да інтэрнэту і іншых паслуг адразу адновіцца. Ткач адзначыў, што тэставанне ўжо дае станоўчыя вынікі, хоць новая схема пакуль не працуе ва ўсіх аператараў.

«Перыяд астуджэння» ў Расіі ўвялі для абароны ад украінскіх беспілотнікаў. Ён распаўсюджваецца на ўсіх — і на расіян, і на іншаземцаў — і абмяжоўвае доступ да інтэрнэту і SMS на працягу 24 гадзін пасля ўключэння сім-карты ў сетцы. Галасавыя выклікі пры гэтым даступныя.

Беларускія мабільныя аператары разам з расійскімі партнёрамі цяпер працуюць над тым, каб беларусы маглі заставацца на сувязі без гэтых абмежаванняў.

Чытайце таксама:

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС

У Расіі заблакавалі інтэрнэт-роўмінг для беларусаў праз страх перад украінскімі дронамі. Ці дапаможа?

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт

Следам за блакаваннем месенджараў у Расіі хочуць абмежаваць званкі з SIM-картаў, якія знаходзяцца ў роўмінгу

Каментары да артыкула