БЕЛ Ł РУС

На аўкцыён выставілі вагон з бізнэс-салонам і спальняй

4.12.2025 / 17:6

Nashaniva.com

У Беларусі на аўкцыён выставілі рэдкі чыгуначны вагон, перароблены ў бізнэс-салон са спальным адсекам. Лот размешчаны на платформе «ІПМ-Таргі».

Фота: ipmtorgi.by

Стартавая цана лота — 310 тысяч даляраў, але з камісіямі і абавязковымі плацяжамі агульная сума перасягне 335,5 тысячы. Пакупнік таксама павінен будзе заплаціць 3% камісіі арганізатару і 400 рублёў за арганізацыйныя выдаткі.

Вагон — нямецкай мадэлі Ammendorf, які першапачаткова быў звычайным купэйным, але неаднаразова праходзіў глыбокую мадэрнізацыю. У 2010 і 2021 гадах яго капітальна рамантавалі ў Рызе, у 2024‑м — у Гомелі. Новыя цялежкі былі вырабленыя ў Цвяры. Тэрмін эксплуатацыі паводле тэхнічнай маркіроўкі падоўжаны да студзеня 2025 года.

Фота: ipmtorgi.by

У выніку пераабсталявання частка вагона стала прасторным купэ з шырокімі ложкамі і тэлевізарам, але асноўная частка ператвораная ў бізнэс-салон з вялікім канапавым кутком, працоўным сталом, двума крэсламі і тэлевізарам. Усталяваныя сучаснае асвятленне і шмат разетак.

Фота: ipmtorgi.by

На гэты момант вагон прыпісаны да станцыі Мінск-Пасажырскі. Арганізатар таргоў — экспедытарская кампанія «Рузэкспедыцыя». Аўкцыён адбудзецца 6 студзеня 2026 года.

Чытайце таксама:

У Талачынскім раёне выставілі на продаж старую сядзібу Цюндзявіцкіх

У Налібоцкай пушчы прадаецца з аўкцыёна стары млын на беразе ракі

Выставілі на продаж кола агляду з мінскага парку Чалюскінцаў

Каментары да артыкула