БЕЛ Ł РУС

Чэшская пошта перастала адпраўляць лісты і пасылкі ў Беларусь

4.12.2025 / 16:22

Nashaniva.com

З 1 снежня Чэшская пошта спыніла прыём любых паштовых адпраўленняў у Беларусь. Такая інфармацыя апублікаваная на афіцыйным сайце паштовай службы, піша «Радыё Свабода».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: galerie-butovice.cz

Беларусы, якія жывуць у Чэхіі, таксама паведамляюць, што адправіць лісты ці паштоўкі цяпер немагчыма: супрацоўнікі пошты кажуць, што сістэма не прапускае адпраўленні, бо Беларусь заблакаваная.

Скрыншот з сайта Чэшскай пошты

Чэхія яшчэ раней прыняла шэраг абмежаванняў для грамадзян Беларусі і Расіі. У 2022 годзе, пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны, краіна ўвяла забарону на выдачу віз і дазволаў на жыхарства спачатку расіянам, а пазней і беларусам. Выключэнні магчымыя толькі ў асобных выпадках, напрыклад, для сем’яў грамадзян ЕС, для студэнтаў са стыпендыямі або тых, чый прыезд адпавядае інтарэсам Чэхіі.

Спробы дамагчыся адмены гэтых абмежаванняў, у тым ліку падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Прагу ў 2023 годзе, вынікаў не далі — забароны для беларусаў працягваюць дзейнічаць.

Чытайце таксама:

Вызначылі новы парадак выкарыстання навігацыйных пломбаў для замежных грузавікоў

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка

Беларуская фатографка не разумее, чым беларусаў вабіць Еўропа. Ёй папулярна растлумачылі

Каментары да артыкула