БЕЛ Ł РУС

Пуцін: Расія ў любым выпадку зойме Данбас і Наваросію

4.12.2025 / 10:2

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі ў інтэрв'ю India Today расказаў, пра што размаўляў у Маскве са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам, паведамляе крамлёўскі тэлеграм-канал «Пул №3».

Фота: Contributor / Getty Images

Сустрэча з Уіткафам і Кушнерам была вельмі карыснай, выказаўся Пуцін. Па яго словах, прапановы, якія амерыканскі бок прывёз у Маскву, так ці інакш былі заснаваныя на дамоўленасцях з прэзідэнтам Трампам на Алясцы.

«Давялося прайсціся практычна па кожным пункце, таму сустрэча заняла столькі часу. Расія спрабавала выбудаваць адносіны паміж ДНР і ЛНР і Украінай, але Кіеў іх не прызнаваў, а рэспублікі не хацелі заставацца ў яе складзе і выказалі гэта на рэферэндуме. Расія ў любым выпадку вызваліць Данбас і Наваросію (так Пуцін называе паўднёва-усходнія раёны Украіны, што прымыкаюць да Чорнага мора — НН) — ваенным або іншым шляхам», — сказаў Пуцін.

Прэзідэнт Расіі заявіў, што Кіеў адмовіўся выводзіць войскі з «ДНР» і «ЛНР» пасля рэферэндуму, «вырашылі ваяваць — ну вось даваяліся».

Амерыканскі бок падзяліў 27 пунктаў плана Трампа на 4 пакеты і прапанаваў абмяркоўваць іх асобна, паведамляе «Пул №3».

Таксама Пуцін сказаў, што Расія не хоча вяртання ў G8.

Чытайце таксама:

«Не магу сказаць, што атрымаецца». Трамп хваліць перамовы Уіткафа ў Крамлі, але не ўпэўнены ў іх поспеху

Уіткаф і Кушнер далажылі Трампу пра «прадуктыўную» сустрэчу з Пуціным

Як па-рознаму выглядаў Стыў Уіткаф на сустрэчах з Пуціным і з украінцамі

Каментары да артыкула