БЕЛ Ł РУС

У нараўлянскім палацы Горватаў цалкам гатовы новы дах. Цяпер будынак уратаваны

3.12.2025 / 22:37

Nashaniva.com

Такой навіной падзяліўся ўласнік палаца Пятро Кузняцоў, які кіруе аднаўленчымі працамі ў Нароўлі, піша выданне «Моцныя навіны».

Палац Горватаў у Нароўлі стаў прыватнай уласнасцю ў 2020 годзе. На той момант ён знаходзіўся ў спісе аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, якія хутка рызыкуюць знікнуць з карты Беларусі. Будынак выкупілі за 53 тысячы рублёў, каб уратаваць ад разбурэння. Для гэтага трэба было нанава адбудаваць дах, бо стары цалкам разбурыўся і больш не абараняў палац ад ападкаў.

З 2020 па 2024 год вяліся работы па расчыстцы будынка ад разбураных перакрыццяў, смецця і расліннасці. Адначасова вялася праца над стварэннем праекта рэстаўрацыі і яго ўзгаднення з усімі неабходнымі інстанцыямі. 

Будаваць новы дах пачалі ў 2024 годзе, прыкладна за год да сканчэння тэрміну выканання ўмоў дамовы куплі-продажу палаца. У лістападзе дамову працягнулі яшчэ на 3 гады.

Учора нарэшце стала вядома, што новы дах на 100% скончаны. Гэта значыць, што будынак уратаваны. Тым не менш, наперадзе яшчэ шмат працы, а падтрымка праекта ўсё яшчэ вельмі актуальная.

Чытайце таксама:

«Хочацца, каб мы жылі не з нуля». Уладальнік сядзібы Горватаў расказаў пра рэстаўрацыю, захаваныя каштоўнасці і «Белую пані Нароўлі»

Як цяпер выглядае палац Горватаў у Нароўлі, які рэстаўруюць энтузіясты ФОТЫ

Стала вядома, на якім этапе цяпер рэстаўрацыя палаца Горватаў у Нароўлі

У знакамітай альтанкі ў Нароўлі адшукаўся старажытны прататып

«Ніхто нічога не кінуў і не збіраецца». Як ідуць справы на рэканструкцыі палаца Горватаў у Нароўлі

Каментары да артыкула