БЕЛ Ł РУС

Беларусь закупілася яблыкамі ў Дагестане

3.12.2025 / 20:37

Nashaniva.com

Дагестанскія яблыкі ўпершыню паступілі на беларускі рынак: першую партыю ўжо адправілі на экспарт, піша мясцовае рэгіянальнае выданне «Зори Табасарана».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Першая пастаўка дагестанскіх яблыкаў у Беларусь была зроблена напрыканцы лістапада. Гэта, як паведамляецца, стала магчымым пасля наведвання Дагестана прадстаўнікамі беларускага бізнэсу.

Госці з Беларусі ацанілі высокую якасць дагестанскай прадукцыі, а кантракт аб пастаўках падпісала прадпрыемства «Брэсцкая міжраённая гандлёвая база».

Чытайце таксама:

Камароўка рэзка апусцела. Што там можна набыць у апошнія дні восені, дзе чарэшні па 300 рублёў

На Камароўцы раптоўна наступіў Новы Год — і садавіна ўжо па два рублі

Памідоры па 30 рублёў і хатняя каўбаса па 55: што прадаюць на элітным рынку Валяр'янава

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць

Каментары да артыкула