З надыходам зімы ласі выходзяць на аўтатрасы, каб палізаць соль ВІДЭА
На трасе Р28 «Мінск — Маладзечна — Нарач» кіроўцы рэгулярна заўважаюць ласёў, якія выходзяць на дарогу і аблізваюць соль, што засталася на асфальце пасля зімовай апрацоўкі. Відэа з жывёламі апублікаваў у тыктоку адзін з аўтамабілістаў, заўважыла BGMedia.
Скрыншот з відэа
Людзі хвалююцца, бо такія паводзіны жывёл павышаюць рызыку аварый.
У каментарах пад відэа карыстальнікі абмяркоўваюць, чаму ласі выходзяць на дарогу і крытыкуюць леснікоў за тое, што праблема не кантралюецца. Іншыя адзначаюць, што прычына не толькі ў солі, але і ў недахопе ахоўных агароджаў уздоўж трас: замест іх паўсюль ставяць толькі камеры.
Людзі пішуць, што падобная сітуацыя назіраецца і на іншых дарогах, асабліва ў Браслаўскім раёне, дзе жывёлы нібыта трапляюцца, і ў немалой колькасці, літаральна штодня.
Паводле статыстыкі, колькасць ДТЗ з удзелам ласёў у Беларусі сапраўды моцна вырасла і цяпер перавышае аварыйнасць з іншымі відамі жывёлаў. Эколагі тлумачаць гэта шумам лесанарыхтоўчай тэхнікі, масавымі высечкамі лесаў, ростам папуляцыі лосяў і міграцыяй маладых асобін. Цяпер да іншых праблем дадаецца і дарожная соль, якая прываблівае капытных на трасу.
Чытайце таксама:
Пад Беразіном пенсіянер жорстка забіў лася і прыбіў ягоны чэрап з рагамі на дрэве
На вуліцах Салігорска два разы пабачылі ласёў ВІДЭА
Ад сутыкненняў з ласямі ратуе ультрагукавы свісток на аўтамабіль
Сямідзённае ласянятка адстала ад мамы ласіхі і прыбілася да статка кароў у Пастаўскім раёне
Шведскія ласі мігруюць. За гэтым у прамым эфіры сочаць мільёны жыхароў краіны