БЕЛ Ł РУС

У Літве сышлі з рэек пустыя грузавыя вагоны

3.12.2025 / 15:17

Nashaniva.com

У сераду ўдзень у Кедайняйскім раёне адбылася чыгуначная аварыя. Паводле папярэдніх даных, з рэек сышлі тры вагоны грузавога цягніка. Кампанія LTG заявіла, што вядзе расследаванне інцыдэнту, які, верагодна, быў выкліканы тэхнічнымі прычынамі, піша LRT.

Maps.google.com

Кампанія LTG («Літоўскія чыгункі») паведаміла ў прэс-рэлізе, што ў Датнуве адбылася чыгуначная аварыя, у выніку якой з рэек сышлі пустыя вагоны. Пацярпелых няма. 

Група бяспекі LTG у тэрміновым парадку выехала на месца здарэння і будзе расследаваць прычыны. Версія аб сабатажы выключаецца, пакуль мяркуецца, што інцыдэнт адбыўся праз тэхнічныя прычыны. 

Рух цягнікоў па маршрутах Вільня — Шаўляй, Вільня — Клайпеда, Коўна — Шаўляй і Шаўляй — Коўна абмежаваны. Для пасажыраў, якія ехалі па гэтых напрамках, заказаныя аўтобусы; пасадка ў іх будзе ажыццяўляцца ў Кедайняй. Па ацэнках, у сувязі з гэтым будуць абмежаваны тры пасажырскія цягнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула