БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Пуцін не адхіляў мірнага плана ЗША

3.12.2025 / 13:23

Nashaniva.com

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў назваў няправільнай фармулёўку аб тым, што Уладзімір Пуцін на сустрэчы з пасланнікамі прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам адхіліў амерыканскі план урэгулявання.

Фота: Contributor / Getty Images

«Рэч у тым, што такі наўпроставы абмен меркаваннямі адбыўся ўчора першы раз, і, зноў жа, як учора было сказана, нешта было прынята, нешта было адзначана як непрымальнае, і гэта нармальны рабочы працэс пошуку кампрамісу», — заявіў Пяскоў.

Пяскоў дадаў, што Крэмль будзе прытрымлівацца «прынцыпу цішыні» ў перагаворах з ЗША і ўстрымаецца ад дэталёвых каментароў.

«Мы наўмысна не будзем нічога дадаваць, маем разуменне, што [чым] у большай цішыні будуць весціся гэтыя перамовы, тым больш прадуктыўнасці гэтых перамоваў», — сказаў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула